10 лютага ў рамах падрыхтоўкі да святкавання 20-годдзя нашага Руху на Беларусі Экіпа Паўночнага Сектара здзейсніла пілігрымку з Мінска ў Браслаў да Маці Божай Каралевы азёраў.
Адбылася пілігрымка з Мінска ў Браслаў да Маці Божай Каралевы азёраў10 лютага ў рамах падрыхтоўкі да святкавання 20-годдзя нашага Руху на Беларусі Экіпа Паўночнага Сектара здзейсніла пілігрымку з Мінска ў Браслаў да Маці Божай Каралевы азёраў.
Падрабязней...
Падрыхтоу́ка да 20-годдзя Руху ENDШаноўныя сем’і END, дарагія духоўныя дарадчыкі! Сёлета наш Рэгіён адзначае 20-годдзе існавання Руху END на Беларусі. З гэтай нагоды хочам перш за ўсё падзякаваць Добраму Богу за пакліканне кожнага з нас да святасці дарогай фармацыі менавіта ў гэтай супольнасці, а таксама падзякаваць за 20 год службы Руху END у справе евангелізацыі каталіцкіх сем’яў нашай краіны. Галоўная ўрычыстасць адбудзецца 07.09.2024 у Нясвіжы. Дарагія сябры, для больш поўнага і глыбокага перажывання святочнай нагоды заахвочваем кожнага добра духоўна падрыхтавацца і прасіць Бога аб багатыя плёны на будучыню ў нашых суполках і для нашага Руху. Таму прапануем усім Вам некалькі ініцыятываў, улучаючыся ў якія мы зможам сёлетнюю гадавіну адзначыць велічна, прыгожа і пабожна.
Дзелімся радаснай падзеяй - 7 студзеня яшчэ адна сужэнская пара далучылася да Руху END!Хвала Хрысту! Дзелімся радаснай падзеяй - 7 студзеня яшчэ адна сужэнская пара далучылася да Руху END! Хвала Пану! Прапануем блiжэй пазнаёмiцца з гэтай сям'ёй. Виталий и Надежда Шарко Аплатковая сустрэча сямей суполак Маці Божай13 студзеня ў Мінску ў Хрысціянскім сацыяльным Цэнтры адбылася Аплатковая сустрэча сямей суполак Маці Божай. На сустрэчу прыехалі сем’і з Паўночнага і Паўднёвага сектарау́. Усяго было каля 70 дарослых, 50 дзяцей і 5 духоўных дарадчыкаў. |
|
|
| Старонка 8 з 46 |
![]()
Вітаем Вас на старонцы Equipes Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.
+375333829439, +375293730091