Ехалі на рэкалекцыі, бо заўсёды рады дапамагчы святару, каб адпачыць і добра правесці час. Але атрымалі намнога больш! Знаёмства з цудоўнымі шчырымі сем’ямі, цікавыя тэмы і заданні, танцы “да сёмага поту”, спевы, шчаслівыя твары, жывыя свядэцтвы сямей і, канешне, Святая Імша, дзе было прыгожае аднаўленне шлюбу (жанчыны ў прыгожых сукенках, а мужчыны з чырвонымі гладыёлусамі ў руках). Уразіла свядэцтва Ганны і кс. Адама, моцная малітва да Святога Духа і благаслаўлення сямей!!! Мы яшчэ больш зразумелі, як важна прабачаць і размаўляць у сям’і, зразумелі, як моцна кахаем адзін аднаго.
Дзякуем Богу за такую магчымасць, дзякум ініцыятарам: кс. Дзянісу, кс. Адаму, кс. Сяргею, Ганне, Ірыне і Пятру, усім сем’ям за цёплую і сяброўскую атмасферу. Можам шчыра казаць, што варта быць на такіх рэкалекцыях і розных хрысціянскіх сустрэчах. Рабіце ўсё магчымае і не шкадуйце часу! (шкадуем толькі аб адным – мы самі мала запрасілі сямей, трэба больш тэлефанаваць, размаўляць, каб і іншыя атрымалі гэтыя ласкі).
ФОТА З МЕРАПРЫЕМСТВА МОЖНА ПРАГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ.






