"Правіла жыцця"
Правіла жыцця
Адзінства з Богам
Уступ
Рух Equipes Notre-Dame дае нам канкрэтныя парады, якія дапамагаюць развіваць нашу чалавечнасць і ўзрастаць духоўна. Агульнай падтрымкай з᾽яўляюцца канкрэтныя пункты высілкаў. Некаторыя з іх прызначаны для сужэнства. Мы дзелімся з членамі экіпы сваiм духоўным ростам, якога дасягнулі ў сужэнстве, дзякуючы рэалізацыі гэтых пунктаў высілкаў. Больш таго, Рух абавязвае кожную асобу, якая прыняла Карту, выконваць асабісты пункт высілку, якім з᾽яўляецца «Правіла жыцця». Разуменне «Правіла жыцця» ў гісторыі Руху мянялася. Таму падаецца істотным высветліць, як сёння трэба разумець «Правіла жыцця», каб гэты пункт высілку даваў лепшы плён і каб яго прасцей можна было рэалізаваць у нашым жыцці. Ксёндз Кафарэль чэрпаў натхненне са статутаў манаскіх супольнасцяў, калі прапанаваў ідэю прыняцця правіл свецкім людзям, якія жывуць у сужэнстве. Адно з іх – гэта «Правіла жыцця». Калі мы ахвотна яго прымаем, то адказваем на заклік Бога. Сутнасць гэтага правіла заключаеца ў выбары аднаго або некалькіх напрамкаў працы над сабой, у якіх кожны з нас будзе прыкладаць намаганні дзеля дасягнення прагрэсу. «Правіла жыцця» вельмi патрэбна, таму што дазваляе нам перш за ўсё ўзрастаць у здольнасці любіць, любіць больш і больш.
Падрабязней...
Зварот Пары суперрэгіёну на суполак ЭНД у сувязі з эпідэпіяй каронавіруса (арыгінал)Drogie Małżeństwa i Drodzy Kapłani Doradcy Duchowi, Зварот Пары суперрэгіёну на суполак ЭНД у сувязі з эпідэпіяй каронавіруса (пераклад)Дарагія Сужанствы, дарагія Святары Духоўныя Дарадчыкі, |
|
|
| Старонка 21 з 46 |
![]()
Вітаем Вас на старонцы Equipes Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.
+375333829439, +375293730091