Equipes Notre-Dame / Суполкi Мацi Божай

Запрашаю!!! Запрашаю!!! Запраш

( 2 Votes )


Запрашаю!!! Запрашаю!!! Запрашаю!!!
Паважаныя сужонкі, дзякуй Богу, сення не мала робіцца дзеля таго, каб глыбей разумець і больш цаніць такі цудоўны ДАР, якім есць сужэнскае жыцце. Яшчэ адна нагода, узяць удзел у сужэнскіх спатканнях, якія адбудуцца 29-31 ліпеня ва Уздзе. Не буду распавядаць аб усім падрабязна, толькі некалькі момантаў: чакае спаткання з гасцямі з-за мяжы, малітва, новыя знаемствы, рамантычная вячэра ў суботу з дыскатэкай пад жывую музыку )))). Закончыцца ў нядзелю святой Імшой за сем'і. ТЭЛЕФАНУЙЦЕ +375-25-77-100-80. ЧАКАЕМ

 

МАРАФОН КАМЕНТАРЫЯЎ

( 1 Vote )

Сябры! У нашых сем'ях Бог жыве! І аб гэтым сення ведае ўся Беларусь! Дзякуем вам за гэта гучнае и моцнае сведчанне, якое усе мы разам прынеслі ў Будслаў!

І сёння, дарагія пілігрымы, прыміце шчырыя словы падзякі за вашу адкрытасць і смеласць, шчырасць і здаровы хрысціянскі аптымізм!

Штосьці ў гэтым годзе атрымалася, штосьці не... Але мы прайшлі гэты шлях разам!
Амаль у самым пачатку пілігрымкі у нас упала гітара і парваліся струны, але мы спявалі як маглі!
Садочак, у якім мы планавалі зрабіць прыпынак вырвалі з карэннем, але на новым месцы мы змаглі быць бліжэй адзін да аднаго!

 

Светлыя кашулi!

( 1 Vote )


СЯМЕЙНАЯ ПIЛIГРЫМКА 2016

I зноу звяртаемся да вас, дарагiя пiлiгрымы, з просьбай падрыхтаваць на уваход у Будслау белыя (або проста светлыя) кашулi!
Вельмi ж блакiтныя хустачкi пасуюць менавiта да светлага адзення! Дзякуем!

 


Старонка 38 з 46

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 541 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091